УкраїнськаEnglish
23 вересня у парку Шевченка відбулися вже традиційні
Запрошуємо всіх, хто цікавиться наукою, 23 вересня до парку
Шановні колеги! Національна академія наук України
  • Наукові пікніки-2017
    Наукові
    23 вересня у парку
  • Національна академія наук України оголошує конкурс на здобуття премій для молодих учених і студентів вищих навчальних закладів за кращі наукові роботи
    Національна
    За роботи в галузі
  • ЦДЛФ на міжнародній науковій конференції
    ЦДЛФ на
      25-26 вересня
  • Наукові пікніки
    Наукові пікніки
    Запрошуємо всіх,
  • ОГОЛОШЕННЯ
    ОГОЛОШЕННЯ
    Шановні колеги!
  • “В НАЙМАХ У СУСІДІВ”: ПОЛЬСЬКОМОВНИЙ ДОРОБОК ІВАНА ФРАНКА
    “В НАЙМАХ У
    6 вересня 2017 р. о
  • "Діла добрих
    Із 7 вересня і до 8
  • Шевченкознавчий семінар до 125-річчя від дня наордження Михайла Новицького
  • Від „ЗАПИСУ” до запису історії. Культура поза цензурою в Центрально-Східній Європі в 1977-1991 рр.
    Від „ЗАПИСУ”
    Центр
  • Про перекладацький семінар «Метафізика абсурду у п'єсах Ф. Г. Лорки: шлях до Любові (зауваги перекладача)»
    Про
      26 червня в
 

Наші видання

Субота, 16 вересня 2017 14:59

Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры

 

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Года навукі арганізуе Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, які адбудзецца 10 лістапада 2017 года ў г. Мінску.

 

Інстытут беларускай культуры – вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Заснаваны ў 1922 годзе ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, ён паклаў пачатак акадэмічнай навуцы ў краіне.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Года навукі.

Мэтай круглага стала з’яўляецца падсумаванне вынікаў развіцця Інбелкульта, асэнсаванне яго значэння для гісторыі БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь, абмеркаванне праблем у вывучэнні гісторыі навукі Беларусі і перспектыў далейшага развіцця.

 

Асноўныя аспекты круглага стала:

-         Інбелкульт: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці;

-         дзеячы Інбелкульта: фарміраванне навуковай і творчай інтэлігенцыі;

-   традыцыі Інбелкульта ў развіцці літаратуразнаўства, мовазнаўства, этналогіі, фалькларыстыкі, мастацтвазнаўства;

-         Інбелкульт і сучасны стан беларускай навукі і культуры.

 

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца

гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.

 

Рэгламент круглага стала.

Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.

 

Каб стаць удзельнікам круглага стала, неабходна адправіць заяўку не пазней за 20 кастрычніка 2017 года на электронны адрас: inbelkult2017@mail.ru.

 

заяўка

на ўдзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры

 

Прозвішча ___________________________________

Імя _________________________________________

Імя па бацьку ________________________________

Месца працы ________________________________

Пасада ______________________________________

Вучоная ступень _____________________________

Вучонае званне ______________________________

Назва даклада _______________________________

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх) _____________________________________________________

Кантактны адрас (+ індэкс) _________________________

Кантактны тэлефон (+ код) _________________________

Е-mail ___________________________________________

Браніраванне гасцініцы (так, не) _____________________

 

Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю па адрасе:

Е-пошта: inbelkult2017@mail.ru.

Тэлефон: +37529 522 46 53

 

Удзельнікам, якiя ўключаны ў праграму круглага стала, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.  

Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца камандзіруючым бокам.

 

Умовы прадастаўлення дакладаў для публікацыі.

Тэкст даклада неабходна выслаць па электроннай пошце inbelkult2017@mail.ruабо прадставіць у аргкамітэт на электронным носьбіце і ў раздрукаваным выглядзе (фармат А4) не пазней за 20 лістапада 2017 года.

Працоўныя мовы круглага стала: беларуская, руская, англійская.

 

Патрабаванні да афармлення дакладаў:

• прозвішча і ініцыялы аўтара – паўтлустым курсівам, у дужках назва населенага пункта, краіна – курсівам, выраўноўванне па правым боку;

• назва даклада (паведамлення) – вялікімі па цэнтры;

• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.

• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел. Афармляецца па патрабаваннях ВАК РБ.

• аб'ём даклада разам з рэзюмэ, малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.

 

Рэдакцыя пакідае за сабой права адхіляць артыкулы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

 

ЕНЦИКЛОПЕДІЯ

НОВИНИ