Українська
4 квітня на Платформі інтермедіальних досліджень відбулася
26 лютого докторантка Інституту літератури канд. філол.
З великою приємністю повідомляємо, що Альманах «Вічність
Щорічні заходи ЦДЛФ — приклад сталого розвитку традиційних
15 січня 2024 року стартував проєкт «Сценічна шекспіріана:
Колектив Інституту щиро радіє успіху наших колег, що за
  • Відкрита лекція Тетяни Рязанцевої «Пам‘ять і час у фотопоезії Олеся Ільченка»
    Відкрита
    4 квітня на
  • Колоквіум про Голодомор у літературі у Франції
    Колоквіум про
    26 лютого
  • Лекція Тамари Гундорової
    Лекція Тамари
    6 березня провідний
  • Урочиста академія з нагоди 100-річчя від Дня народження професорки Нонни Копистянської
    Урочиста
    Кафедра світової
  • Лекція Тамари Гундорової
    Лекція Тамари
    Дорогі друзі,
  • Презентація альманаху «Вічність трива цей день. Художні хроніки війни»
    Презентація
    З великою
  • Міжнародна конференція «Теоретичні аспекти дослідження літератури фентезі»
    Міжнародна
    Щорічні заходи ЦДЛФ
  • Інтерв'ю з Тамарою Гундоровою:
    Інтерв'ю з
    Пропонуємо Вашій
  • Сценічна шекспіріана: майстер-класи з театральної критики
    Сценічна
    15 січня 2024 року
  • Наші співробітники у другому турі Шевченківської премії
    Наші
    Колектив Інституту
 

Наші видання

ovcharenko.jpg
Субота, 16 вересня 2017 15:01

Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)

 

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Года навукі арганізуе Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)”, якая адбудзецца 15–16 лістапада 2017 года ў Мінску.

 

Народныя паэты Беларусі Янка Купала (1882–1942) і Якуб Колас (1882–1956) праз сінтэз шматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з лепшымі ўзорамі сусветнай культуры ўзнялі тагачасную беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, вярнулі яе ў еўрапейскі кантэкст. Творчыя здабыткі песняроў сталі знакавымі ідэйна-мастацкімі адкрыццямі і выдатнымі дасягненнямі беларускай паэзіі, прозы і драматургіі. Янка Купала і Якуб Колас стаяць ля вытокаў беларускага нацыянальнага адраджэння, станаўлення беларускай дзяржаўнасці і беларускай літаратурнай мовы. Іх творчасць – энцыклапедыя жыцця беларускага народа першай паловы ХХ стагоддзя.

 

Тэматычныя кірункі работы канферэнцыі:

-                    жыццёвыя і творчыя шляхі Янкі Купалы і Якуба Коласа;

-                    грамадская дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;

-                    перакладчыцкая дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;

-                    Янка Купала і Якуб Колас у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);

-                    вывучэнне творчых здабыткаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сярэдняй школе і ВНУ;

-                    спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў святле актуальных праблем літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэксталогіі;

-                    рэпрэзентазентацыя твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншыш класікаў беларускай літаратуры ў гісторыі выдавецкай справы Беларусі і замежжа;

-                    галоўныя праблемы музейнага і архіўнага захавання спадчыны класікаў беларускай літаратуры;

-                    класічная беларуская літаратура ў сучасным прачытанні;

-                    рэцэпцыя творчасці класікаў беларускай літаратуры ў літаратурах народаў свету;

-                    асноўныя пытанні фарміравання бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання бібліятэчных фондаў, арганізацыі сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, звязаныя з імёнамі класікаў беларускай літаратуры;

-                    класічная беларуская літаратура ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры і кіно.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца:

літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, настаўнікі сярэдніх школ,  выкладчыкі сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ, студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, музеязнаўцы, бібліятэкары, выдаўцы, краязнаўцы, фалькларысты, культуролагі, мастацтвазнаўцы, гісторыкі.

 

Рэгламент канферэнцыі:

даклады – да 10 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.

 

Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна адправіць заяўку не пазней за 20 кастрычніка 2017 года на электронны адрас: kupalakolas@tut.by

 

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)”

 

Прозвішча ___________________________________

Імя _________________________________________

Імя па бацьку ________________________________

Месца працы або вучобы ________________________________

Пасада ______________________________________

Вучоная ступень _____________________________

Вучонае званне ______________________________

Назва даклада _______________________________

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх) _____________________________________________________

Кантактны адрас (+ індэкс) _________________________

Кантактны тэлефон (+ код) _________________________

Е-mail ___________________________________________

Браніраванне гасцініцы (так, не) _____________________

 

Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю па адрасе:

Е- mail: Ця електронна адреса захищена від спам-ботів. вам потрібно увімкнути JavaScript, щоб побачити її. .

Тэлефон: +37529 775 55 72

 

Удзельнікам, якiя ўключаны ў праграму канферэнцыі, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.  

Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца камандзіруючым бокам.

 

Умовы прадастаўлення дакладаў для публікацыі.

Тэкст даклада неабходна выслаць па электроннай пошце kupalakolas@tut.byабо прадставіць у аргкамітэт на электронным носьбіце і ў раздрукаваным выглядзе (фармат А4) не пазней за 20 лістапада 2017 года.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.

 

Патрабаванні да афармлення дакладаў:

• прозвішча і ініцыялы аўтара – паўтлустым курсівам, у дужках назва населенага пункта, краіна – курсівам, выраўноўванне па правым боку;

• назва даклада (паведамлення) – вялікімі па цэнтры;

• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.

• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел. Афармляецца па патрабаваннях ВАК РБ.

• аб'ём даклада разам з малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, 1,5 міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.

 

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

ЕНЦИКЛОПЕДІЯ

НОВИНИ